Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк з'явіцца пад Мінскам
Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
"У нас намячаецца грандыёзны праект, які можа не ўступаць "Сколкаву", а можа, нават недзе цікавейшы. Гэта беларуска-кітайскі індустрыяльны парк. Мы цяпер завяршылі чарговы тур перагавораў. Пляцоўка пад гэты аб'ект ужо вызначана ў раёне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" плошчай 5,5 тыс.га. У бліжэйшы час будзем выходзіць да кіраўніка дзяржавы з прапановамі аб характары міжурадавага пагаднення і механізме рэалізацыі гэтага праекта", — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Плануецца, што гэта дасць магчымасць за 5-7 гадоў калі не падвоіць ВУП, то прынамсі істотна рушыць наперад. Прычым за кошт паставак навукаёмістай, канкурэнтаздольнай прадукцыі на сусветныя рынкі, дадаў прэм'ер-міністр. Акрамя таго, у парку плануецца рэалізаваць шэраг імпартазамяшчальных праектаў.