Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў Сільвіа Берлусконі

Источник материала:  

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Рэспублікі, а таксама з нагоды 150-годдзя аб'яднання Італіі Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў гэтай краіны Сільвіа Берлусконі.

У віншавальным пасланні Джорджа Напалітана Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што "ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковых беларуска-італьянскіх сувязяў і канструктыўная сумесная работа з'яўляюцца трывалай асновай далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж нашымі дружалюбнымі краінамі".

"Упэўнены, што больш поўнае выкарыстанне патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Італьянскай Рэспублікай цалкам адпавядае ўзаемным інтарэсам і будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці на еўрапейскім кантыненце", — гаворыцца ў віншаванні Сільвіа Берлусконі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Мясникович и посол Китая обсудили перспективы сотрудничества двух стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика