Генпракурор даручыў правесці праверку ў мінскім метрапалітэне

Источник материала:  

Пра гэта паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусі.

"Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч даручыў Беларускаму транспартнаму пракурору неадкладна правесці праверку выканання службовымі асобамі Мінскага метрапалітэна заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі руху і пасажыраў", — адзначылі ў Генпракуратуры. Нагодай для праверкі паслужыла інфармацыя аб свабодным доступе ў начны час на станцыю метро "Маскоўская". Відэаролік, зняты на тэлефон, з'явіўся ў інтэрнэце 30 мая. Яго выклалі маладыя мінчане, якія каля чатырох гадзін ночы праз незачыненыя дзверы бесперашкодна зайшлі на платформу метрапалітэна.

Надзея ДРЫЛА.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика