"Прамая лінія" Камітэта дзярж кантролю
24.05.2011
—
Новости Политики
26 мая 2011 года з 10.00 да 12.00 адбудзецца "прамая лінія" Камітэта дзяржаўнага кантролю, падчас якой будзе вывучана сітуацыя з якасцю аказання паслуг страхавымі арганізацыямі рэспублікі.
Падчас "прамой лініі" вы можаце паведаміць спецыялістам кантрольнага ведамства інфармацыю пра парушэнні, факты праяўлення некампетэнтнасці, фармалізму, валакіты, непавагі да грамадзян з боку супрацоўнікаў страхавых арганізацый, звязаных з заключэннем дагавораў страхавання, ажыццяўленнем страхавых выплат. У вас таксама маецца магчымасць абазначыць праблемы ў арганізацыі працы страхавых кампаній, якія перашкаджаюць паляпшэнню якасці страхавых паслуг.
Тэлефон "прамой лініі" — (017) 328 69 40.