Даля Грыбаўскайтэ супраць увядзення ЕС эканамiчных санкцый адносна Беларусi

Источник материала:  

Лiтва выступае супраць магчымага ўвядзення ЕС эканамiчных санкцый адносна Беларусi. Аб гэтым заявiла журналiстам прэзiдэнт краiны Даля Грыбаўскайтэ, паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы.

"Мы катэгарычна выступаем супраць якiх бы там нi было санкцый адносна Беларусi як дзяржавы", — адзначыла Даля Грыбаўскайтэ.

На яе думку, такiя меры моцна ўдарылi б па насельнiцтву Беларусi, у стабiльнасцi якой Лiтва як яе суседка асаблiва зацiкаўлена.

"У складанай эканамiчнай сiтуацыi, якую перажывае Беларусь, такiя санкцыi былi б ударам нiжэй пояса", — лiчыць прэзiдэнт.

←Лукашенко путешествует по Казахстану

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика