Прэзідэнт азнаёміўся з работай Копыскай участковай бальніцы

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на тым тыдні знаходзіўся ў рабочай паездцы па Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

У цэнтры ўвагі былі пытанні эканомікі. Прэзідэнт завяршыў работу ў рэгіёнах наведваннем аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы на сваёй малой радзіме на мяжы Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Аляксандр Лукашэнка пабываў у Копыскай участковай бальніцы, дзе сустрэўся з персаналам і хворымі, агледзеў аснашчэнне ўрачэбных кабінетаў. Потым кіраўнік дзяржавы наведаў мемарыяльны запаведнік Янкі Купалы ў вёсцы Ляўкі. Тут, у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, знаходзіцца музей цудоўнага песняра. Агледзеўшы экспазіцыю, Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, усклаў кветкі да помніка класіка беларускай літаратуры і падарыў музею ўнікальнае выданне — экзэмпляр драмы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо", надрукаваны ў Вільні ў 1919 годзе.

←Чешский Хельсинкский комитет возмущен судебными процессами в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика