Завод па вытворчасці вешанак будзе пабудаваны

Источник материала:  

Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ "Александрыйскае" ў Шклоўскім раёне. Кіраўнік дзяржавы пабываў на фруктасховішчы ў гэтай гаспадарцы. Яно было ўведзена ў эксплуатацыю ў верасні 2009 года, аснашчана нямецкім і італьянскім абсталяваннем. Магутнасць комплексу разлічана на захоўванне 6,5 тыс. тон яблыкаў у год. З-за няпоўнай загрузкі сховішча ў 2010 годзе тут пачалі вытворчасць грыбоў вешанак.

"Давайце зробім адзін завод па сусветным ўзроўні. Кошт $10 млн — не праблема. Дадзім крэдыт, са стапрацэнтнай рэнтабельнасцю вытворчасці гэтыя грошы будзе не складана вярнуць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт даручыў вызначыць месца пад будучае прадпрыемства, магчыма, гэта будзе адзін з малых гарадоў, выбраць недарагі архітэктурны праект, але пры гэтым не парушаючы тэхналогій, і далажыць яму ўжо ў ліпені.

←МИД: Резолюция Европарламента призывает к мерам, направленным на подрыв стабильности белорусского общества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика