Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы невядомага салдата ў Маскве
Урачыстую цырымонію, прысвечаную 66-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, узначаліў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Васіль Далгалёў. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, беларускія дыпламаты, этнічныя беларусы, якія пражываюць у Маскве.
Кошыкі з кветкамі былі ўскладзены таксама да памятных знакаў "Мінск — горад-герой" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе. "Гэта традыцыйная цырымонія, якая характарызуе стаўленне нашага народа да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, — сказаў журналістам Васіль Далгалёў. — Памятаючы сваю гісторыю, мы ў лепшых традыцыях вучым патрыятызму наша маладое пакаленне".
Белта.