Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Дзясятага Маскоўскага Велікоднага фестывалю ў сувязі з яго адкрыццём
23.04.2011
—
Новости Политики
У прывітанні, у прыватнасці, адзначаецца, што за мінулыя гады гэта свята мастацтваў ператварылася ў адзін з самых маштабных і аўтарытэтных творчых форумаў сучаснасці.
"Прыемна адзначыць, што сёлета мерапрыемствы фестывалю праходзяць і на беларускай зямлі. Не сумняваюся, што яго добрыя традыцыі будуць і далей развівацца і мацнець, садзейнічаючы пашырэнню плённага супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі", — падкрэсліў Прэзідэнт.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.