Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта ХVІ з шостай гадавінай пачатку пантыфікату
20.04.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Бенедыкта ХVІ з шостай гадавінай урачыстага пачатку пантыфікату.
"Вы прысвяцілі жыццё служэнню Рымска-Каталіцкай Царкве, выхоўваючы ў людзях вечныя каштоўнасці: любоў, спачуванне і міласэрнасць. Упэўнены, што Ваша штодзённая праца будзе і далей садзейнічаць умацаванню хрысціянскай веры, талерантнасці і павагі да высокіх духоўных ідэалаў", — адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею на далейшае развіццё адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.