Спачуванні Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з тэрактам у мінскім метро
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро выказаў спачуванні Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Шымон Перэс.
"На жаль, тэрор — гэта з'ява, якая аказвае свой уплыў на ўсю сусветную супольнасць. У такія часы нам неабходна быць разам і цесна супрацоўнічаць, каб пакласці канец тэрору", — гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху ў мінскім метро выказаў спачуванні Кароль Іспаніі Хуан Карлас І.
"Каралева і я просім вас перадаць усю нашу падтрымку і салідарнасць членам сем'яў загінулых, а таксама найлепшыя пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", — гаворыцца ў спачуванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.