Пацярпелыя з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi атрымаюць па 100 б. в.
Пацярпелыя ў мiнскiм метро ў вынiку выбуху, якiя атрымалi цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велiчынь (цяпер адна базавая велiчыня складае Br35 тыс. — Заўвага БЕЛТА). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў першы намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Ігар Васiльеў.
Людзям з менш цяжкiмi пашкоджаннямi выплацяць па 50 базавых велiчынь, лёгкiмi цялеснымi пашкоджаннямi — па 20 базавых велiчынь. Улады горада акажуць дапамогу сем'ям загiнулых у пахаваннi i цырымонiях памiнання — сума выплат складзе 800 базавых велiчынь (Br28 млн). За атрыманнем выплат неабходна звяртацца ў спецыяльную камiсiю, створаную пры Мiнгарвыканкаме. Тэлефоны камiсii ў блiжэйшы час размесцяць на сайце мэрыi. Пахаванне загiнулых адбудзецца ў блiжэйшыя тры днi. Сталiчная мэрыя прадаставiць права выбару месца пахавання, за выключэннем Усходнiх i Ваенных могiлак.