Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў кіраўніцтва Мінскай вобласці за безгаспадарчасць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыязджаў у Салігорск на фінальны матч ІV рэспубліканскіх аматарскіх спаборніцтваў па хакеі, раскрытыкаваў кіраўніцтва Мінскай вобласці за факты безгаспадарчасці, перадае БЕЛТА.
Звяртаючыся да губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры, кіраўнік дзяржавы сказаў, што калі ён пралятаў над палямі, убачыў, як захоўваюцца ўгнаенні — непасрэдна на адкрытым грунце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такія факты недапушчальныя, прычым гэта датычыцца не толькі сталічнага рэгіёну, але і іншых абласцей Беларусі.
Акрамя таго, Прэзідэнт азнаёміўся з тым, як функцыянуе Лядовы палац у Салігорску, пабываў у зале фітнэсу, трэнажорнай зале і зале для гульнявых відаў спорту, а таксама ў аднаўленчым цэнтры.
Першая чарга Лядовага палаца ў Салігорску была здадзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2008 года, а другая — у студзені 2011 года. Спартыўна-відовішчны комплекс уключае ў сябе лядовую арэну, спартыўныя залы, харэаграфічную залу і медыка-аднаўленчы цэнтр. Прапускная здольнасць комплексу за 1 дзень складае 620 чалавек. У 2010 годзе гэту спартыўную ўстанову наведалі амаль 120 тыс. чалавек, а за першы квартал гэтага года — амаль 60 тыс.