Асобныя краіны Захаду спрабуюць задзейнічаць АБСЕ ў сваёй палітыцы сілавога націску на Беларусь

Источник материала:  

Міністэрства замежных спраў Беларусі канстатуе, што асобныя краіны Захаду прадаўжаюць палітыку сілавога націску на Беларусь, спрабуючы задзейнічаць любыя даступныя сродкі. Цяпер яны стараюцца ўцягнуць у гэты працэс АБСЕ, паведаміў 7 красавіка на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў, прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

"Група дзяржаў, маніпуліруючы працэдурнымі прабеламі ў дакументах АБСЕ, выступіла з ініцыятывай аб накіраванні ў Беларусь "місіі дакладчыка". Адвольная, у духу двайных стандартаў інтэрпрэтацыя дакументаў АБСЕ, дыскрымінацыйныя ініцыятывы і блокавае мысленне супярэчаць каштоўнасцям арганізацыі і разбураюць яе ролю як ключавога форуму па пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі і супрацоўніцтва", — сказаў Андрэй Савіных. Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь добрасумленна і ў поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы ў рамках АБСЕ, планамерна развівае ўзаемадзеянне з арганізацыяй па ўсіх напрамках, удзельнічае ва ўсіх перагаворных працэсах і кансультацыях.

Андрэй Савіных адзначыў: "Сёння мы атрымалі відавочнае пацвярджэнне, што дзеючае старшынства АБСЕ і краіны Захаду не зацікаўлены ў аб'ектыўным і раўнапраўным дыялогу".

←В ближайшее время изменений визовой политики с Грузией не планируется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика