Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку
02.04.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі павіншаваў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў.
"Нашы краіны звязаны моцнымі вузамі агульнай гісторыі, сяброўства і шматвяковага брацтва. Гэта прадвызначае асаблівую адказнасць за эфектыўнае прасоўванне расійска-беларускага інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай выгады", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.