Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні

Источник материала:  

З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Міронаву, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Барысу Грызлову, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу і іншым.

"Гэтае цудоўнае свята з'яўляецца яскравым сведчаннем імкнення нашых народаў будаваць адносіны, заснаваныя на дружбе і ўзаемнай падтрымцы. Перакананы, што наша эфектыўнае супрацоўніцтва адкрые новыя перспектывы інтэграцыйным працэсам, будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх брацкіх сувязяў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Дзмітрыю Мядзведзеву.

←Благодарность Президента Беларуси объявлена работникам сферы социальной защиты населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика