Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з ракетна-бомбавымі ўдарамі па Лівіі
22.03.2011
—
Новости Политики
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з ракетна-бомбавымі ўдарамі па Лівіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Лівіі выходзяць за рамкі рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН № 1973 і супярэчаць яе галоўнай мэце — забеспячэнню бяспекі мірнага насельніцтва. Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія прымаюць удзел у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць баявыя дзеянні, што прыводзяць да чалавечых ахвяр. Урэгуляванне канфлікту з'яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павінна быць забяспечана самім лівійскім народам без ваеннага ўмяшання збоку", — гаворыцца ў заяве.