Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння
16.03.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння.
"Мы ганарымся тым, што менавіта беларуская зямля падаравала свету такога вялікага вучонага і вядомага палітыка, як Вы. Прысвяціўшы ўсяго сябе нястомнаму пошуку ісціны, Вы ўзбагацілі чалавецтва выдатнымі адкрыццямі ў фізіцы і радыёэлектроніцы, выхавалі плеяду дастойных маладых вучоных", — адзначаецца ў віншаванні.
"Упэўнены, што Ваш шматгранны талент і ў далейшым будзе служыць умацаванню дружалюбных адносін брацкіх народаў Расіі і Беларусі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.