У Беларусі здымаецца забарона на размяшчэнне ў пераведзеных у нежылыя памяшканнях рыбных і агароднінных магазінаў
У Беларусі здымаецца забарона на размяшчэнне ў пераведзеных у нежылыя памяшканнях спецыялізаваных рыбных і агароднінных магазінаў. Адпаведны ўказ № 102 "Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2009 г. № 479" 11 сакавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дакумент накіраваны на далейшую лібералізацыю ўмоў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, скасаванне адміністрацыйных бар'ераў для развіцця дзелавой ініцыятывы і прадугледжвае зняцце забароны на размяшчэнне ў пераведзеных у нежылыя памяшканнях спецыялізаваных рыбных і агароднінных магазінаў", — расказалі ў прэс-службе.
Прыняты ўказ будзе садзейнічаць развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, пашырэнню рознічнай гандлёвай сеткі, у тым ліку за кошт адкрыцця "зручных" магазінаў, размешчаных у радыусе пешаходнай даступнасці, а таксама стабільнаму забеспячэнню насельніцтва шырокім асартыментам гэтай прадукцыі.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.