ААН папрасіла прабачэння за нанесены ўрон іміджу Беларусі

Источник материала:  

ААН папрасіла прабачэння за нанесены ўрон іміджу Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на брыфінгу для прэсы намеснік Генеральнага сакратара па аперацыях па падтрыманні міру Ален Леруа заявіў: ранейшае паведамленне аб тым, што ў Кот-д'Івуары прызямліўся беларускі самалёт з верталётамі, было памылковым.

Ален Леруа прынёс свае прабачэнні паверанаму ў справах Беларусі пры ААН Зоі Калантай за нанесены ўрон іміджу Беларусі. Намеснік кіраўніка ААН па аперацыях па падтрыманні міру заявіў, што даклад з Місіі ААН у Кот-д'Івуары быў памылковым.

"Я сустрэўся з павераным у справах Беларусі пры ААН і прынёс свае прабачэнні", — падкрэсліў Ален Леруа.

Зоя Калантай са свайго боку заявіла, што ў Беларусі створана эфектыўная сістэма экспартнага кантролю над узбраеннямі. Яна пацвердзіла прыхільнасць краіны да выканання рэжыму санкцый ААН.

←ООН извиняется перед Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика