На базе ЗАТ "Атлант" плануецца стварэнне холдынгу па вытворчасці складанай бытавой тэхнікі

Источник материала:  

Гэта пытанне абмяркоўвалася 3 сакавіка падчас наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам гэтага прадпрыемства.

У гэты холдынг могуць увайсці некалькі буйных прадпрыемстваў, што вырабляюць бытавую тэхніку.

Ужо сёння ЗАТ "Атлант" фактычна з'яўляецца так званым змешаным холдынгам, сутнасць якога ў тым, што самае магутнае прадпрыемства адначасова з'яўляецца і кіруючай кампаніяй. У прыватнасці, ЗАТ "Атлант" пабудавала эфектыўную сістэму кіравання прадпрыемствамі, ствараючы цалкам падкантрольныя філіялы або дабіваючыся кантрольнага пакета ў прадпрыемствах, якія ствараюцца. У якасці філіялаў створаныя Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, Завод бытавой тэхнікі па вытворчасці пральных машын. Заснаваныя ТАА "Белхол", ТАА "Атлант-Брокар", ТАА "Шапчыцы-Агра" і сумесныя прадпрыемствы ТАА "Атлант-СМ" у Смаленску, ТАА "Атлант-Сэрвіс" у Варшаве і АОЗТ "Атлант-Украіна" ў Кіеве. Галаўны завод — Мінскі завод халадзільнікаў — кіруе напрамую фінансамі філіялаў і праз сваю долю ў заснаваных прадпрыемствах.

Як было даложана кіраўніку дзяржавы, у цэлым "Атлант" з'яўляецца плацежаздольным і фінансава-ўстойлівым прадпрыемствам. Так, у цяперашні час у сярэднім па ЗАТ "Атлант" выпрацоўка на аднаго рабочага з улікам расходаў на сацыяльную сферу складае каля $62 тыс., а аналагічны паказчык на Заводзе бытавой тэхнікі па вытворчасці пральных машын дасягае 100 тыс. еўра. Фактычна створаныя вытворчасці нічым не саступаюць лепшым еўрапейскім аналагам.

Прадпрыемства рэалізуе сваю прадукцыю ў многія краіны свету. Акрамя краін СНД яна адгружалася ў Германію, Венгрыю, Латвію, Ізраіль, Літву, Манголію, Польшчу, Сербію, Славакію, Балгарыю, Аўстрыю, Нідэрланды, Італію, Швейцарыю, Эстонію і Францыю.

Прэзідэнт агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, у тым ліку прэсава-зварачны цэх, цэх пластмас і механазборачны цэх. Там гаворка ішла пра тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыю як аснову павышэння эканамічнай эфектыўнасці работы. Таксама была звернутая ўвага на імпартазамяшчэнне пры правядзенні тэхнічнага пераўзбраення і рэканструкцыі.

Стварэнне холдынгаў на базе буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі будзе прадоўжана. Так, ЗАТ "Атлант" ужо з'яўляецца свайго роду холдынгам па вытворчасці "белай" тэхнікі (халадзільнікі, маразільнікі, пральныя машыны і інш.). У сваю чаргу на базе "Гарызонта" створаны холдынг па вытворчасці "чорнай" тэхнікі (аўдыя-, відэатэхніка, ЗВЧ-печы і інш.). Актыўна развіваецца і сумеснае прадпрыемства "Мідэа-Гарызонт", створанае з удзелам кітайскага інвестара.

Таксама разглядаецца магчымасць стварэння холдынгаў на базе МАЗа, БелАЗа, Мінскага маторнага завода, МТЗ, БАТЭ, Амкадора. Не выключана, што ў працэсе стварэння холдынгавых структур змогуць прыняць удзел і замежныя інвестары.

У цэлым, працэс стварэння холдынгаў — гэта загад часу. Справа ў тым, што невялікім прадпрыемствам складана канкурыраваць ва ўмовах сучасных рэалій на сусветным рынку. Таму неабходна ствараць магутныя структуры, здольныя выпускаць і прасоўваць на рынках канкурэнтаздольную прадукцыю. Акрамя таго, холдынгі дазваляюць сканцэнтраваць інжынерны патэнцыял, больш актыўна праводзіць навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, аблягчаюць прыцягненне сродкаў для развіцця і мадэрнізацыі вытворчасці, дазваляюць арганізаваць якасную падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў службовых асоб, што стварэнне холдынгаў павінна мець пад сабой глыбокую эканамічную аснову і дакладныя фінансава-эканамічныя разлікі.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←ООН извиняется перед Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика