Таварышы афіцэры і генералы, паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Источник материала:  

Ад усёй душы віншую вас з цудоўным святам — Днём міліцыі.

Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца спакойнай і ўпартай працай народа. Жыццё кожнага чалавека неаддзельнае ад жыцця краіны.

Ваша самаадданасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізм вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконня. Ваша сіла — у яднанні з народам. Беларускія грамадзяне ўпэўненыя, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку.

Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу працу, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону. Апраўдаць гэты давер — ваша галоўная задача.

Дзякую за службу Радзіме. Новых вам поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь.

Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←ООН извиняется перед Беларусью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика