Віктар Галаванаў назначаны міністрам юстыцыі Беларусі
24.02.2011
—
Новости Политики
Галаванаў Віктар Рыгоравіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў г. Барысаве Мінскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1991-м — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. У 1969—1971 гадах працаваў слесарам на Бабруйскім доследна-механічным заводзе. З 1979 года — член Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў (Бабруйск). Быў на партыйнай рабоце. У 1987—1988 гадах — начальнік аддзела юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Быў намеснікам начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Беларусі, у 1992—1995 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў, начальнік аддзела кадраў АКБ "Беларусбанк". У 1995—1996 гадах — член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У 1996—2000 гадах — намеснік міністра юстыцыі, першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2000—2001 гадах — начальнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 2001 года — міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.