Інфляцыя ў студзені — 1,4 працэнта
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў у Беларусі 101,4 працэнта. У снежні 2010 года інфляцыя склалася на ўзроўні 1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У студзені мінулага года інфляцыя склала 0,8 працэнта. У 2011 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 7,5-8,5 працэнта.
У студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года больш высокімі тэмпамі раслі цэны на харчовыя тавары. Індэкс цэн на харчовыя тавары склаў 102,1 працэнта, у тым ліку па алею — 102,4 працэнта, крупах прасяных — 104,4 працэнта, плодаагародніннай прадукцыі — 104,9 працэнта, гарэлцы — 105 працэнтаў, цукру — 110 працэнтаў. Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 5,2 працэнта. Цэны на нехарчовыя тавары раслі больш нізкімі тэмпамі, чым на харчовыя. Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў 100,3 працэнта. У большай ступені падаражэлі мэбля (101 працэнт), тэлевізары (101,4 працэнта), друкаваныя вырабы (101,7 працэнта).
Рост цэн і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем 2010 года склаў 101,4 працэнта. Вышэй за сярэдні ўзровень выраслі цэны і тарыфы на турыстычныя паслугі (102 працэнты), паслугі пасажырскага транспарту (102,2 працэнта), санаторна-аздараўленчыя (105,1 працэнта), вышэйшай адукацыі (113,2 працэнта). Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені 2011 года да снежня 2010 года склаў 103,3 працэнта.