У "чорны спіс" Еўрасаюза трапіў нябожчык
03.02.2011 23:15
—
Новости Политики
У "чорны спіс" Еўрасаюза трапіў нябожчык
Еўрапейскае радыё для БеларусіУ спіс персон з Беларусі, каму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, укралася прыкрая памылка. У ім апынуўся чалавек, які памёр яшчэ ў 2009 годзе.
Частка "чорнага спісу" складаюць асобы, па якіх візавыя санкцыі былі прынятыя яшчэ ў 2006 годзе, а цяпер адноўленыя. У гэтай частцы з 40 прозвішчаў і знаходзіцца Міхаіл Васільевіч Пішчулёнак — былы кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі.
Як паведамляе Радыё "Свабода", гэты чалавек памёр у 2009 годзе. У ранейшую рэдакцыю спісу ён патрапіў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.