МЗС Расіі: "Прымяненне супраць Беларусі абмежавальных мер будзе мець контрпрадукцыйны характар"

Источник материала:  

Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксандра Лукашэвіча, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі.

Паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага ўключэння Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва, адзначае Аляксандр Лукашэвіч. "У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне будзе мець контрпрадукцыйны характар", — лічыць афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі. Наадварот, на яго думку, наладжванне і развіццё ўзаемавыгадных і раўнапраўных сувязяў з Беларуссю садзейнічала б паглыбленню там рыначных пераўтварэнняў і далейшаму станаўленню дэмакратычных інстытутаў.

←До основания. А зачем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика