Ярмошына: "Гэта — расстрэльныя спісы"
31.01.2011 22:59
—
Новости Политики
Ярмошына: "Гэта — расстрэльныя спісы"

У гэтым сьпісе ёсьць і група кіраўнікоў выбарчых камісіяў — ад Цэнтральнай да рэгіянальных. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына так пракамэнтавала "Свабодзе" гэтае рашэньне:
"Гэта расстрэльныя сьпісы. Калі на акупаванай тэрыторыі з насельніцтвам распраўляюцца, то спачатку вызначаюць — пацярпіць столькі і столькі чалавек. А пасьля мы вызначымся пэрсанальна.
Яны могуць зрабіць усё што заўгодна. Гэта нішто іншае, як звычайная расправа. Яна ня мае нічога агульнага з пэрсанальнай віною людзей".