Калектыву Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  

.Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларуь.

Вашай ВНУ належыць вядучая роля ў рэалізацыі кадравай палітыкі краіны. У яе сценах фарміруецца кіраўніцкая эліта дзяржавы, ад прафесіяналізму і творчай энергіі якой залежаць дынаміка развіцця Беларусі і рост дабрабыту яе грамадзян.

Сёння перад Акадэміяй кіравання стаяць найважнейшыя задачы навучання кіруючых кадраў новай фармацыі, сапраўдных лідараў і топ-менеджараў, здольных узначаліць маштабную працу па вывадзе нашай дзяржавы на перадавыя пазіцыі ў свеце.

Перакананы, што вы паспяхова справіцеся з іх вырашэннем, будзеце плённа працаваць, дасягаючы новых вяршынь у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, шчыра адданых краіне і справе.

Жадаю ўсім супрацоўнікам, слухачам і студэнтам Акадэміі кіравання моцнага здароўя, новых здзяйсненняў і яркіх адкрыццяў, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Будем общаться как положено

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика