Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навучальных устаноў
Паважаныя сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём беларускай навукі.
Нястрымны дух пазнання і нястомны творчы пошук з'яўляюцца рухавіком прагрэсу. Мы законна ганарымся інтэлектуальным патэнцыялам Беларусі, тым, што айчынныя навуковыя школы і калектывы, іх распрацоўкі шырока вядомыя ва ўсім свеце. З дапамогай новых ідэй і іх практычнага ажыццяўлення наша краіна зможа выйсці на прынцыпова новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Сёння беларускія вучоныя закліканы быць найбольш ініцыятыўнай і актыўнай часткай любой галіны дзейнасці, а іх наватарскія ідэі — абагачаць эканоміку і гуманітарную сферу, служыць няўхільнаму росту якасці жыцця народа.
Перакананы, што вашы самаадданая праца і нястомная энергія дазволяць забяспечыць дасягненне выдатных даследчых вынікаў у імя працвітання любімай Радзімы.
Жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, вялікіх здзяйсненняў і адкрыццяў, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка