20 студзеня Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па Беларусі
«Еўрадэпутаты абмяркуюць сфальсіфікаваныя снежанскія выбары ў Беларусі, пасля якіх дэманстрантаў атакавала міліцыя, а апазіцыйныя лідары былі зняволеныя ў турму. Еўрадэпутаты прагаласуюць, якія санкцыі ЕС мусіць увесці супраць прэзідэнта Лукашэнкі і іншых чыноўнікаў», гаворыцца на сайце Еўрапарламента.
Чакаецца, што 19 студзеня падчас дэбатаў па Беларусі адмысловую заяву зробіць
Апрача таго, нявыключана, што пытанні па Беларусі будуць адрасаваныя старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу 18 студзеня падчас гадзінавай працэдуры адказаў чыноўніка на пытанні еўрапарламентарыяў.
Чакаецца, што на гэты раз тэкст рэзалюцыі па Беларусі будзе асабліва жорсткі.Як паведаміў старшыня Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч 11 студзеня, яго б задаволіў тэкст рэзалюцыі, які б уключыў тры важныя рэчы. Гэта аднаўленне замарожаных санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, аблягчэнне ўезду ў ЕС беларускім грамадзянам і замарозка ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве.
Еўрарадыё