Помста Мілане. На кватэры Міхалевічаў зноў ператрус за дзве гадзіны да ад'езду ў Варшаву

Источник материала:  
12.01.2011 18:38 — Новости Политики
Да жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Міланы зноў прыйшлі з ператрусам.

Пра гэта «НН» паведаміў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Цяпер каля кватэры Міхалевіча на вуліцы Залатая Горка знаходзяцца пяць кадэбістаў. Гэта ўжо будзе другі ператрус на гэтай кватэры кандыдата.

Нагадаем, што ўчора Алесь тэлефанаваў сваёй жонцы з просьбай не ехаць на абмеркаванне беларускага пытання ў польскі Сойм. Сама Мілана лічыць, што гэта, магчыма, было зроблена пад ціскам спецслужб. Яна заявіла: паеду, і буду гаварыць.

Адным з панятых запісаўся Юрась Губарэвіч, другая панятая прыйшла разам з кадэбістамі.

Мілана мае квіток на сённяшні вечаровы цягнік у Варшаву. На колькі часу зацягнецца вобшук — невядома.

Падзяліцца навіной: 

←«Борисовские новости» надрукаваліся, хоць тэхніку і канфіскавалі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика