І ты, Брут?.. Берлусконі падтрымаў санкцыі супраць лукашэнкаўцаў
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль выказалася за аднаўленьне Эўразьвязам санкцыяў супраць Беларусі на знак пратэсту супраць жорсткага падаўленьня ўладамі ў Менску прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі, паведамляе агенцтва DPA.
”Мы адзіныя ў думцы, што ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў Беларусі, пра гэта, на жаль, трэба казаць, – аб аднаўленьні санкцый, пра якія мы, па сутнасьці, ужо забыліся, – заявіла Мэркэль у сераду ў Бэрліне пасьля сустрэчы з прэм"ер- іністрам Італіі Сільвіё Берлюсконі. – Мы абодва з вялікай заклапочанасьцю сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі, асабліва што тычыцца стаўленьня ўладаў да апазыцыі”.
Як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы,
падчас сустрэчы з Меркель Берлюсконі заявіў, што Італія ня будзе блякаваць рашэньне аб аднаўленьні санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі,паведамляе Naviny.by.
Раней падчас нарады дыпляматаў высокага ўзроўню ў Брусэлі, дзе абмяркоўваліся прапановы аб увядзеньні санкцый з боку Эўразьвязу да беларускага рэжыму, з дазволу якога адбывалася зьбіцьцё і арышты апазыцыянэраў 19 сьнежня, толькі італьянскія прадстаўнікі выказаліся супраць такіх радыкальных захадаў.
Радыё «Свабода»