Мартынаў — ужо ў Хельсінкі. Стуб: Выпускайце, і міжнароднае расследаванне
Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Фінляндыя, разам з Італіяй, Літвой і Латвіяй належаць да прыхільнікаў мяккага падыходу да Беларусі. Напэўна, таму Мартынаў разлічваў пераканаць фінаў у неабходнасці цярпець выбрыкі беларускага рэжыму, каб не стала яўчэ горш. Аднак, як паведамляюць фінскія СМІ, Стуб вылучыў Мартынаву патрабаванні, якія Беларусь павінна выканаць, каб пазбегнуць санкцый ЕС.
Стуб запатрабаваў, каб апазіцыйныя кандыдаты былі выпушчаны з турмы неадкладна і каб быў забяспечаны справядлівы суд. У дадатак, Стуб прапанаваў міжнароднае расследаванне ходу выбараў і дэманстрацый пасля іх.
«Для Беларусі гэта адзінае выйсце з сітуацыі», — заявіў Стуб.
Мартынаў напярэдадні пабываў у Брусэлі, але так і не сустрэўся з Кэтрын Эштан. Беларускія дыпламаты спадзяюцца, што гэтая сустрэча ўсё ж можа адбыцца на днях.
Фінская прэса прыводзіць словы міністра Стуба, што тлумачэнне Мартынава адносна падзей
Мікола Бугай