Узнагароджаны Ордэнамі і медалямі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 7 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі, у адпаведнасці з якім 65 чалавек удастоены ордэнаў і медалёў.
Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Шані-аграпрадукт" Пружанскага раёна Васіль Сарока, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені — падпалкоўнік Юрый Мацюкевіч.
Ордэна Пашаны ўдастоены машыніст экскаватара Пружанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Сцяпан Адамчук, аператар машыннага даення птушкафабрыкі "Дружба" Баранавіцкага раёна Ірына Жывула.
У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Сяргей Бойка, загадчык аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для хворых хірургічнага профілю Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Аляксандр Карпук.
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Віталю Лапу.