Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі, Казахстана і Расіі аб транспартным кантролі на знешняй граніцы МС
11.01.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 8 ад 6 студзеня адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі, Казахстана і Расіі аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй граніцы Мытнага саюза.
Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекце гэтага пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.