У Беларусі льготныя крэдыты на спажывецкія патрэбы можна будзе выкарыстоўваць для куплі тавараў у ІП
У Беларусі з выкарыстаннем ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы можна будзе купляць тавары ў індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта норма прадугледжана ўказам № 11 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. № 371", які 6 студзеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Указ прадугледжвае прадаўжэнне перыяду прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы да 2011 года і магчымасць набыцця тавараў з выкарыстаннем ільготных крэдытаў у індывідуальных прадпрымальнікаў.
У адпаведнасці з указам ад 6 ліпеня 2009 года № 371 "Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні", адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" і "Белпрамбудбанк" у 2009-2010 гадах грамадзянам прадастаўляліся льготныя крэдыты на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў па пераліку, які вызначаецца ўрадам.
Паводле інфармацыі гэтых акцыянерных таварыстваў, попыт насельніцтва на гэты від крэдыту павялічваецца. У асноўным з выкарыстаннем ільготных спажывецкіх крэдытаў набываюцца мэбля і бытавая тэхніка. За 9 месяцаў 2010 года насельніцтву выдадзена спажывецкіх крэдытаў на суму больш як Br42 млрд.
Указам таксама прадугледжваецца магчымасць набыцця спажывецкіх тавараў з выкарыстаннем ільготных крэдытаў у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць продаж тавараў праз гандлёвыя аб'екты.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.