Рэдактар «Борисовских новостей»: Вынеслі ўсё. Шукалі прылады злачынства

Источник материала:  
10.01.2011 17:07 — Новости Политики
Супрацоўнікі барысаўскага РУУС апісалі аргтэхніку незалежнага выдання.

Рэдактар «Борисовских новостей»: Вынеслі ўсё. Шукалі прылады злачынства
З рэдакцыі выносяць аргтэхніку. Фота «Электронный Борисов».

У панядзелак 10 снежня ў рэдакцыі незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» прайшоў ператрус. Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведаміў галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас. «Борисовские новости». Ператрус ладзілі супрацоўнікі мясцовага РУУС, пры сабе яны мелі пастанову, выпісаную ва Упраўленні КДБ па Мінскай вобласці.

Нагода для ператрусу – следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы па факце падзей 19 снежня ў Мінску. Згодна пастановы, міліцыянты мусілі правесці ператрус ў рэдакцыі выдання, а таксама па месцы жыхарства яго рэдактара, з мэтай выяўлення «прыладаў злачынства». Па словах Анатоля Букаса, міліцыянты мелі права канфіскоўваць валюту каштоўнасці.

Візіцёры забралі з сабой усю аргтэхніку – камп’ютары, у тым ліку бухгалтарскі, прынтэр, фотаапараты і нават факс. «Забралі ўсё, што неабходна для вёрсткі газеты», – расказаў рэдактар. А таксама флэшкі і дыскі.

Выхад газеты ў выніку ператрусу вымання тэхнікі апынуся пад пагрозай. Чарговы нумар газеты мусіў быць падпісаны ў друк у аўторак, 11 студзеня, а 13-й гадзіне. «Зраблю ўсё магчымае, каб выдаць гэты нумар», – паабяцаў сп. Букас.

Нагадаем, што 28 снежня ператрус прайшоў у рэдакцыі «Нашай Нівы». Супрацоўнікі КДБ забралі з сабой сістэмныя блокі ўсіх камп’ютэраў.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

←Чэхія гатова прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика