МЗС: У Вільні Варанецкі размаўляў на тэму АБСЕ

Источник материала:  
06.01.2011 14:04 — Новости Политики
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі ў рамках працоўных кансультацый з МЗС Літвы абмеркаваў пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЭ,

паведаміў агенцтву Інтэрфакс-Захад у чацьвер начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

«Кансультацыі праводзіліся з ініцыятывы абодвух бакоў і тычыліся пэрспэктыў узаемадзеяньня дзяржаў-сябраў АБСЭ ў кантэксьце старшынства Літвы ў гэтай арганізацыі. Закраналіся пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з АБСЭ пасьля спыненьня дзейнасьці Офіса АБСЭ ў Менску», — адзначыў А.Савіных.

Прэс-сакратар таксама праінфармаваў, што ў рамках кансультацый «таксама абмяркоўваліся пытаньні ўзаемаадносін па лініі Беларусь — Эўразьвяз».

Нагадаем, у сераду, 5 жніўня, па абедзе амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын і намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі наведалі літоўскую прэзыдэнтуру. Іх суправаджаў літоўскі амбасадар у Менску Эдмінас Багдонас. Супрацоўнікі парталу delfi.lt заўважылі, як гэтыя не пазначаныя ў прэзыдэнцкім парадку дня госьці выйшлі з будынка. У той час афіцыйныя асобы Беларусі і Літвы яшчэ не гатовыя былі сказаць прэсе, якой была праграма наведваньня Вільні беларускімі чыноўнікамі.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Глава МИД Венгрии готов поддержать санкции в отношении белорусского руководства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика