Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання
Судовае паседжанне прайшло 6 студзеня ў закрытым рэжыме. Букштынаў паведаміў журналістам, што прасіў разгледзець скаргі Уладзіміра Някляева, які ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, аднак гэтую просьбу не задаволілі.
Суд прыняў рашэнне меру стрымання пакінуць ранейшай. Па словах адваката, галоўным матывам такога рашэння стала тое, што Някляеў абвінавачваецца ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.
Нагадаем, разам з іншымі шасцю
У Букштынава ёсць адзін дзень на абскарджванне гэтага рашэння ў вышэйстаячай інстанцыі.
«Я лічу прынятае судом Цэнтральнага раёна рашэнне аб адмове ў задавальненні маёй скаргі неабгрунтаваным і абавязкова абскарджу яго ў Мінскім гарадскім судзе», — заявіў адвакат.Як паведамлялася раней, скарга была пададзеная 3 студзеня. Да яе прыкладалася выпіска з лячэбнай установы аб захворваннях палітыка. «Па маіх дадзеных, Някляеў зараз знаходзіцца ў камеры СІЗА КДБ, у шпіталь яго не змяшчалі», — сказаў Букштынаў 5 студзеня.
Някляеў быў моцна зьбіты вечарам 19 снежня каля офіса кампаніі «Гавары праўду!» на вуліцы Няміга, за гадзіну да пачатку акцыі пратэсту апазіцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання. У момант збівання палітык яшчэ знаходзіўся ў статусе кандыдата ў прэзідэнты.
У ноч на 20 снежня супрацоўнікі спецслужбаў даставілі яго з лякарні ў следчы ізалятар КДБ. 29 Снежня Някляеў перанёс гіпэртанічны крыз.
БелаПАН