У Барысаве арыштаваны былы зубровец Аляксандр Малчанаў
    06.01.2011 21:42
     —
    Новости Политики
  
  Пра гэта «НН» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы.
«Правялі вобшук, канфіскавалі сістэмны блок, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезлі ў Мінск», — расказвае Галіна Андрэеўна.
Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубр», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях не быў.
«На Плошчу паехаў як сумленны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварванні чэкісты выламалі дзверы ў доме, цяпер сям’я не ведае, як яе аднавіць.
Падзяліцца навіной:                          
ЗП
  
  
  
ЗП