Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Больш за два тысячагоддзі гэтае вялікае свята прыносіць нам светлую радасць і надзею, вучыць выконваць маральныя запаведзі, выказваць любоў да бліжняга і рабіць добрыя справы.
У калядныя дні мы нанава адкрываем простую ісціну: там, дзе няма згоды, даверу і ўзаемнай падтрымкі — там не будзе ні шчасця, ні паўнаты быцця. І калі мы хочам змяніць жыццё да лепшага, то перш за ўсё павінны захоўваць духоўную моц і еднасць нашага народа, выхоўваць моладзь на аснове традыцыйных каштоўнасцяў і ідэалаў беларусаў. Толькі адзінства зробіць нас моцнымі, свабоднымі, здольнымі перабудаваць свет, стане асновай для новых здзяйсненняў.
Няхай цяпло цудоўнага свята Нараджэння Хрыстовага пастаянна сагравае вашы сем'і, дапамагае быць больш клапатлівымі адно да аднаго. Няхай надыходны год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом утульнасць, дастатак і ўзаемаразуменне.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і поспехаў у працы на карысць любімай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.