Міхаіл Мясніковіч даручыў дапрацаваць праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч "забракаваў" праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Міхаіл Мясніковіч указаў на сістэмныя недахопы распрацаванага дакумента. Так, падыходы, закладзеныя ў праекце праграмы, не забяспечваюць дастатковых тэмпаў нарошчвання беларускага экспарту для выхаду да 2014 года на нулявое сальда знешняга гандлю. Акрамя таго, праект праграмы не адпавядае асноўным палажэнням Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Прэм'ер-міністр даручыў распрацоўшчыкам праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, у першую чаргу Міністэрству эканомікі, аператыўна ўнесці ва ўрад прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, эвалюцыйным рэфармаванні адносін уласнасці, стварэнні ўмоў для рэалізацыі ў рэспубліцы буйных знакавых вытворчых інавацыйных праектаў. Дадзены іншыя даручэнні па мадэрнізацыі эканомікі.

←Тест на политический реализм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика