Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне старшынёй праўлення Белкаапсаюза
Сідзько Сяргея Дзмітрыевіча
Сідзько Сяргей Дзмітрыевіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў г. Брэсце. У 1982 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава, у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Беларусі.
З 1984 па 1990 год працаваў на розных пасадах на Брэсцкім заводзе бытавой хіміі, у Брэсцкім аблснабзбыце, Брэсцкім галоўснабе. З 1990 па 1995 год быў намеснікам начальніка ўпраўлення, намеснікам генеральнага дырэктара "Брэстаптгандлю". У 1995—2001 гадах займаў пасады намесніка дырэктара па камерцыйнай рабоце, намесніка дырэктара Брэсцкага цэнтральнага ўнівермага. З 2003 года ўзначальваў РУП "Гасцінічны комплекс "Брэст-Інтурыст", пазней перайменаванае ў ААТ "Турыстычны комплекс "Брэст-Інтурыст", працаваў старшынёй праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза.
Са снежня 2009 года — старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.