Мартынецкі Канстанцін Аляксеевіч
Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Мартынецкі Канстанцін Аляксеевіч нарадзіўся ў 1955 годзе ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе грузчыкам аптовай базы Гарадоцкага райспажыўсаюза. У 1974—1976 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1976—1979 гадах — каваль-штампоўшчык, тэрміст, інжынер-тэхнолаг кавальскага цэха Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі аўтамабільнага завода. У 1979—1981 гадах — старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг ІІ катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з доследнай вытворчасцю. У 1981—1982 гадах — выконваючы абавязкі малодшага навуковага супрацоўніка аддзела агульных тэхніка-эканамічных даследаванняў і праблемна-арыентаванай інфармацыі Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР. У 1982—1986 гадах — інструктар аддзела, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Маскоўскага РК КПБ г. Мінска.
У 1986—1992 гадах — намеснік начальніка, начальнік упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.
У 1992—1993 гадах — кіраўнік спраў Рабочай групы для арганізацыйна-тэхнічнай падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У 1993—1999 гадах — начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення, кіраўнік спраў Выканаўчага Сакратарыята СНД. У 1999—2000 гадах — кіраўнік спраў Выканаўчага камітэта СНД.
У 2000—2006 гадах — першы намеснік начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў, першы намеснік начальніка ўпраўлення па ўзаемадзеянні з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі ўлады і дзяржаўнага кіравання, начальнік галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў, начальнік упраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2007 гадах — кіраўнік сакратарыята прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2007 года працуе на пасадзе кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.