Шпілеўскі Аляксандр Францавіч
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта
Шпілеўскі Аляксандр Францавіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 1981-м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1987 годзе — Вышэйшую школу КДБ СССР. Дзяржаўны саветнік мытнай службы ІІ рангу.
Служыў ва Узброеных Сілах і ў КДБ. Працаваў у Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь: галоўным кантралёрам аддзела па рабоце з тэрытарыяльнымі інспекцыямі; загадчыкам аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў і маёмасці па г. Мінску Упраўлення арганізацыйна-прававой работы; начальнікам Упраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў і маёмасці судовымі, пракурорскімі органамі рэспублікі і КДБ, а таксама прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі г. Мінска; начальнікам інспекцыі па г. Мінску. У 1997—2001 гадах — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага і другога скліканняў па міжнародных справах і сувязях з СНД. З мая 2001 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па г. Мінску.
З верасня 2001 года — старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.