Карашкоў Валерый Мікалаевіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
Карашкоў Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Іўе Гродзенскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. У 1975—1976 гадах служыў у арміі. У 1977—1992 гадах — інжынер, старшы інжынер, начальнік аддзела, начальнік аддзялення, намеснік галоўнага інжынера, начальнік аддзялення — намеснік галоўнага інжынера, намеснік дырэктара па пытаннях галіновай стандартызацыі і ўніфікацыі, дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства "Радыёінфармстандарт", намеснік генеральнага дырэктара НВА "Спектр".
У 1992—1994 гадах — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Беларусі. У 1994—1997 гадах — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі. У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гадах — старшыня Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З мая 2006 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.