Войтаў Ігар Вітальевіч

Источник материала:  

Cтаршыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях

Войтаў Ігар ВітальевічВойтаў Ігар Вітальевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў горадзе Мінску. У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1996-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Доктар тэхнічных навук. У 1983—1984 гадах быў інжынерам Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Мінводгаса СССР, у 1984—1993 гадах — працаваў у Дзяржаўным камітэце па ахове прыроды БССР. У 1993—1994 гадах узначальваў аддзел упраўлення Дзяржаўнага камітэта па экалогіі Беларусі. З 1994 года займаў пасаду першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2002—2005 гадах — прарэктар па эканоміцы і камерцыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2005 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

З чэрвеня 2009 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика