Снапкоў Мікалай Генадзьевіч
Міністр эканомікі
Снапкоў Мікалай Генадзьевіч нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. У 1991 годзе скончыў Беларускую сельгасакадэмію, у 2001-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1990—1994 гадах працаваў эканамістам, старшым эканамістам, бухгалтарам на сельгаспрадпрыемствах Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, у 1994—1996 гадах — эканаміст, галоўны эканаміст, намеснік кіраўніка ў Дрыбінскім аддзяленні Белаграпрамбанка, у 1996—2000 гадах — намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама. У 2000—2007 гадах — начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, у 2007—2009-м — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Са студзеня 2009 года працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2009 года — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь.