Азярэц Аляксандр Уладзіміравіч
Міністр энергетыкі
Азярэц Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1993-м — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1976—1987 гадах працаваў інжынерам ВТА, інжынерам групы рэжымаў, начальнікам змены котлатурбіннага цэха, старшым інжынерам — кіраўніком лабараторыі металаў, намеснікам начальніка котлатурбіннага цэха Віцебскай ЦЭЦ "Белгалоўэнерга". У 1987—2000 гадах — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ "Віцебскэнерга", намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА "Віцебскэнерга", намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага вытворчага аб'яднання энергетыкі і электрыфікацыі. У 2000—2006 гадах — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга".
З мая 2006 года — міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.