Куляшоў Анатоль Нілавіч

Источник материала:  

Міністр унутраных спраў

Куляшоў Анатоль НілавічКуляшоў Анатоль Нілавіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў г. Алі-Байрамлы (Азербайджан). У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР, у 1992 годзе — Акадэмію МУС СССР. Генерал-маёр міліцыі.

У 1976—77 гадах працаваў трактарыстам Старасельскага лясніцтва Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1977—79 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. Працаваў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў ад радавога міліцыянера да першага намесніка міністра, доўгі час — у крымінальным вышуку. У 2003 годзе ўзначаліў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Са жніўня па снежань 2008 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь. У снежні 2008 года назначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2009 года — міністр унутраных спраў Беларусі.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика